У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. У першай малодшай групе бацькі разам з дзецьмі падрыхтавалі кніжкі-малыя з казкамі, пацешкамі, загадкамі на беларускай мове. У старэйшай групе бацькі напісалі на плакаце любімыя беларускія словы. Для святочнага настрою выхавальнікі ўпрыгожылі прыёмныя групы тэматычнымі ўпрыгажэннямі.
